viasna on patreon

Брэсцкі абласны суд: забарона пікета -- законная

2014 2014-01-09T19:02:22+0300 2014-01-09T19:02:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rusecki-biaroza-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Русецкі

Сяргей Русецкі

Калегія Брэсцкага абласнога суда па грамадзянскіх справах падтрымала рашэнне суда Бярозаўскага раёна ў справе забароны пікета. Скарга праваабаронцаў Сяржука Русецкага, Тамары Шчапёткінай і грамадскай актывісткі Таццяны Тарасевіч пакінута без задавальнення.

У Брэсцкім абласным судзе абскарджвалася пастанова суда Бярозаўскага раёна, які прызнаў законнай забарону пікета, запланаванана на 10 кастрычніка – у Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання. Прычынай забароны з’яўлялася непрадастаўленне ў райвыканкам разам з заявай дамоў з адпаведнымі службамі (ЖКГ, міліцыяй і бальніцай) на абслугоўванне пікету.

Як суд Бярозаўскага раёна, так і калегія абласнога суда спаслаліся на ўнутранае заканадаўства, згодна з якім дамовы з міліцыяй, медыкамі і камунальнымі службамі пад час масавых мерапрыемстваў патрэбны для бяспекі грамадзян. Выканаць жа ўмовы заключэння дамоваў на практыцы не ўяўляецца магчымым, адзначае Тамара Шчапёткіна.

Па словах Сяргея Русецкага (на фота), цікава тое, што суддзі нарэшце звярнулі ўвагу на палажэнні Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных справах, якімі гарантуецца свабода сходаў, хаця прадказальна зрабілі выснову, што забарона пікета не супярэчыць міжнародным стандартам. Як і палажэнням нацыянальнага закона, якім кіруюцца суддзі пры прыняцці рашэнняў.

Рашэнне Брэсцкага абласнога суда будзе абскарджана ў Вярхоўным судзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства