viasna on patreon

Медыкі-пратэстоўцы сустрэліся з чыноўнікамі Мінгарвыканкама

2014 2014-01-09T13:28:47+0300 2014-01-09T13:28:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/skoraia-pomoshch.jpg

У камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама створана камісія якая разгледзіць патрабаванні супрацоўнікаў хуткай дапамогі г. Мінска, вылучаныя ў звароце да ўрада.

Стварэнне спецыяльнай камісіі стала вынікам сустрэчы супрацоўнікаў хуткай дапамогі з кіраўніцтвам камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама. У сустрэчы ўзяў удзел і намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

Адзін з лідараў пратэстнай кампаніі Віталь Агеенка расказаў, што ўлады настроены весці дыялог і паабяцалі ў 10-дзённы тэрмін адказаць на зварот. Таксама Агеенка падкрэсліў, што медыкі не з'яўляюцца апазіцыяй і будуць захоўваць палітычны нейтралітэт.

Нагадаем, што мінскія супрацоўнікі хуткай медыцынскай дапамогі пратэстуюць супраць дрэнных умоў працы і маленькіх заробкаў. З 25 снежна 2013 года яны распачалі збор подпісаў пад зваротам да ўрада. Таксама была створана анлайн-петыцыя на сайце change.org, якую падтрымалі больш за 5 тысячаў чалавек.

Аднак 7 студзеня збор подпісаў анлайн быў спынены, а 8 студзеня петыцыя была выдаленая. Акалічнасці выдалення петыцыі на change.org не раскрываліся, аднак Агеенка патлумачыў журналісту «Нашай Нівы», што «анлайн-петыцыя не мае юрыдычнай сілы» і «пратэстоўцы будуць працаваць у іншым ключы».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства