Палітуцекача Панамарова завочна асудзілі ў Слуцку
https://spring96.org/be/news/68306
2014
2014-01-09T13:24:18+0300
2014-01-09T13:24:18+0300
2014-01-09T13:24:18+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/panamarou.jpg
Як паведаміла жонка Сяргея Панамарова Святлана, яна атрымала рашэнне Слуцкага раённага суда. Яе мужу, які ўжо тры гады знаходзіцца за мяжой, завочна прысудзілі штраф — 500 базавых (65 мільёнаў рублёў). Адвакат падаў касацыйную скаргу.
Справа тычыцца публікацый у бюлетэні Панамарова «Бойкі Клецк», якія, як пастанавіў суд, абразілі прадстаўнікоў улады. Крымінальную справу завялі ў маі 2010. Абражанымі сябе палічылі на той час старшыня Клецкага райвыканкама А. Бойка (сёння дэпутат палаты прадстаўнікоў), суддзя райсуда А. Гасцеева, старшыня раённага савета дэпутатаў П. Дудук і клецкія міліцыянты А. Канановіч і С. Здрок.
Цяпер беларускі грамадскі актывіст Сяргей Панамароў знаходзіцца ў Польшчы, дзе папрасіў палітычны прытулак у 2010.