Актывіста “Маладога фронту” адлічваюць па палітычных матывах
https://spring96.org/be/news/68302
2014
2014-01-09T13:05:34+0300
2014-01-09T13:05:34+0300
2014-01-09T13:05:34+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/mf.jpg
Сябру «Маладога фронту» Уладзiславу Макавецкаму пагражае выключэнне з Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа.
- За ўдзел у святкаванні Слуцкага збройнага чыну і прыняцце прысягі „Маладога фронту“ пачаліся жорсткія захады. у адміністрацыі сказалі: выбірай - альбо вучоба, альбо апазыцыйная дзейнасць. сказаў, што буду вучыцца ў каледжы. Яны сказалі - добра. Але не стрымалі свайго абяцання і пачалі валіць на экзаменах, - паведаміў Уладзiслаў.
Актывіст цяпер на чацвёртым курсе, яму засталося два месяцы давучыцца, каб атрымаць дыплом.
Дырэктар каледжа Тамара Гарбуз адмаўляецца камэнтаваць сытуацыю. Яна сказала, што Уладзiслаў «нармальна ходзіць на заняткі, але ён ня здаў два іспыты».