viasna on patreon

Улады не даюць хрысціянскім дэмакратам легалізаваць сваю дзейнасць

2014 2014-01-09T13:03:36+0300 2014-01-09T13:03:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shurhaj_zmicier.jpg
Дзмітрый Шурхай

Дзмітрый Шурхай

Улады берасцейскай вобласці адмовіліся ўзгадняць назву асветніцкага грамадскага аб’яднання “Брэсцкія Хрысціянскія Дэмакраты”, пра гэта паведамляе сайт аргкамітэту БХД. Такім чынам, актывісты арганізацыі спрабавалі зарэгістравацца ўжо ў другі раз.

Каментуе старшыня БХД па Берасцейскай вобласці, Дзмітрый Шурхай:

- Дакументы былі пададзеныя на працягу месяца пасля ўстаноўчага сходу, які адбыўся ў Кобрыне, ўсё, як патрабуе заканадаўства, было ідэальна аформлена і пададзена ў тэрміны.

Гэта не першая адмова ў рэгістрацыі грамадска-палітычнай арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Падобныя спробы зарэгістравацца пад рознымі юрыдычнымі аб’яднаннямі рабіліся Маладым Фронтам, БХД і іншымі. Некаторыя з арганізацыяў, як напрыклад МФ, заявілі аб спыненні спробаў зарэгістравацца на тэрыторыі Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства