viasna on patreon

У Полацку, Наваполацку і Оршы – без прадстаўнікоў дэмсілаў у камісіях

2013 2013-12-28T09:38:04+0300 2013-12-28T09:38:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gramadzianskaja--supolnasc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэмакратычныя актывісты не ўключаны ў раённыя выбарчыя камісіі, куды патрапілі, паводле завярэнняў мясцовай улады, "самыя энергічныя і працаздольныя". У тым ліку, прыкладам, аршанскі пенсіянер, прадстаўнік КПБ Аляксей Ламыга, якому споўніўся 81 год. Аршанскія прадстаўнікі АГП (Генадзь Ананьнеў) і партыі левых "Справядлівы свет" (Васіль Кабачэўскі) у склад раённай выбарчай камісіі не трапілі. З 16 вылучэнцаў туды ўзялі 13 чалавек, і "выключэннем" сталіся якраз гэтыя партыйцы.

У Полацку спрабаваў вылучыцца прадстаўнік партыі левых "Справядлівы свет" Анатоль Пракапенка. У раённую камісію з 13 чалавек ён таксама не трапіў. Усяго вылучаліся 15 чалавек.

У Наваполацкую гарадскую выбарчую камісію партыйцы-апазіцыянеры не вылучаліся, і ўсіх ахвотных там уключылі ў склад "агульным спісам": 13 заяваў было пададзена, і ўсе 13 прэтэндэнтаў сталі членамі гэтай камісіі. Пяцёра з іх, або 38,5% – прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, такіх як ГА "Белая Русь", ГА БРСМ, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства