viasna on patreon

Бабруйск: Восем сяброў незалежнага прафсаюзу атрымалі перамогу ў судзе

2013 2013-12-21T18:47:37+0300 2013-12-21T18:47:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prafsajuzz.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У бабруйскім судзе завяршыўся разгляд справы аб нявыплаце прэмій за высокую культуру вытворчасці дзесяці сябрам Свабоднага прафсаюза беларускага на заводзе ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў). Нагадаем, што разглядаць гэтую справу пачалі яшчэ ўлетку, але суддзя Тамара Карпоўская не задаволіла пазоў рабочых. Старшыня завадской суполкі Міхаіл Кавалькоў падаў касацыйную скаргу ў абласны суд, які адправіў справу на перагляд. З пачатку снежня яе пачала разглядаць суддзя Ганна Германава.

Агулам па гэтай справе адбылося 10 пасяджэнняў, пяць з іх прайшлі толькі ў бягучым месяцы. Апошняе пасяджэнне стала пераможным для васьмі з дзесяці пазоўнікаў-сябраў СПБ. Суд пастанавіў спагнаць з прадпрыемства па 300 тысяч прэіміі на іх карысць.

Ганна Герман адмовіла толькі двум пазоўнікам – Аляксандру Грамыку і Алегу Шаўчэнку. Яна абапіралася на дакументы, прадстаўленыя адміністрацыяй завода, у якіх былі зафіксаваныя парушэнні працоўнай дысцыпліны. Згодна з імі, наладчык Аляксандр Грамыка дапусціў у працы брак, а токар Алег Шаўчэнка не прад’явіў пропуск ахоўніку. Сябры СПБ сцвярджаюць, што ўпершыню пачулі пра гэтыя свае парушэнні. Цікава, што і прадстаўнікі адміністрацыі ўзгадалі пра іх толькі на апошнім пасяджэнні.

Міхаіл Кавалькоў адзначыў, што параіцца з рабочымі, і, калі яны пажадаюць, будзе абскарджваць рашэнне суддзі, якое тычыцца Грамыкі і Шаўчэнкі.

-Я лічу гэта перамогай, - адзначыў Міхаіл Кавалькоў. – Мала хто верыў, што наша доўгае замаганне дасць плён. Але мы не апусцілі рукі, і ў выніку дамагліся справядлівасці. Гэта сапраўды абнадзейвае. Бо калі б суд цалкам устаў на бок адміністрацыі завода, нашы рабочыя перасталі б верыць у справядлівасць.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства