viasna on patreon

Салігорск: Ігнараванне электроннага звароту абскардзяць у пракуратуры

2013 2013-11-24T12:35:29+0300 2013-11-24T12:35:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/internet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі Салігорскай гарадской арганізацыі “Таварыства беларускай мовы” дагэтуль не атрымалі адказу на скаргу аб парушэнні закона “Аб геаграфічных назвах аб’ектаў”, накіраванаую ў мясцовы райвыканкам яшчэ напрыканцы верасня. Адметнасцю таго звароту да чыноўнікаў была яго электронная форма.

Паводле закона “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, электронныя звароты падлягаюць разгляду ў такім жа парадку, як і пісьмовыя. Электронныя звароты накіроўваюцца ў дзяржаўныя органы на адрас іх электроннай пошты або размяшчаюцца ў спецыяльнай рубрыцы на іх афіцыйных сайтах. Насуперак заканадаўству Салігорскі райвыканкам прымае электронныя звароты выключна праз адмысловую форму на сваім сайце, ігнаруючы замацаванае законам права грамадзян накіроўваць электронныя звароты праз звычайную электронную пошту. Акрамя існуючага ў такім выпадку незаконнага абмежавання на колькасць сімвалаў у звароце, грамадзяне таксама губляюць тэхнічную магчымасць пацвердзіць факт самога завароту да чыноўнікаў.

Улічваючы абставіны, прадстаўнікі салігорскай арганізацыі ТБМ вырашылі абскарджваць парушэнне закона ў пракуратуры Салігорскага раёна. Скарга ў надзорную інстанцыю на ігнараванне электроннага звароту прадстаўнікамі ўлады мусіць стаць прэцэдэнтам калі не нацыянальнага, дык раённага ўзроўню дакладна. На думку актывістаў ТБМ, чым бы ні скончыўся разгляд скаргі ў пракуратуры, грамадскі кантроль за выкананнем закона “Аб зваротах грамадзян” прымусіць чыноўнікаў больш адказна ставіцца да электронных зваротаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства