viasna on patreon

Баранавіцкі гарвыканкам забараніў пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага

2013 2013-08-01T07:45:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baran-zajava-piket-bial.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца Сяргей Гоўша і грамадскі актывіст Віктар Сырыца атрымалі лісты за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дз. Касцюкевіча. У іх паведамляецца, што гарвыканкам не дае згоды на правядзенне 4 жніўня 2013 года інфармацыйнага пікету ў падтрымку зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, які ўжо 2 гады знаходзіцца ў турме.

Чыноўнік лічыць, што заяўнікі парушылі рашэнне гарвыканкама ад 16.06.2009г. № 1497 “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе Баранавічы”, згодна якога вуліца Леніна не з’яўляецца месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў.

Раней мы паведамлялі, што гэтае інфармацыйнае мерапрыемства было запланавана з мэтаю звярнуць увагу грамадскасці на праблему палітычных вязняў у нашай краіне, якіх сёння налічваецца 12 чалавек.

 – Гэты пікет мы планавалі правесці ў цэнтры горада, а не ў вызначыным гарвыканкамам старым парку, дзе няма людзей. Сваім пікетам мы таксама хацелі падкрэсліць, што ў Беларусі караюць за палітычныя погляды. А яшчэ мы мелі намер маральна падтрымаць не толькі Алеся Бяляцкага, але і ўсіх палітвязняў, якіх, як мы лічым, асудзілі незаконна, – падкрэсліў праваабаронца Сяргей Гоўша.

Папярэднія дзве заявы грамадскіх актывістаў на пікеты ў падтрымку Алеся Бяляцкага ў 2012 годзе Баранавіцкі гарвыканкам таксама не задаволіў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства