viasna on patreon

Да Мікалая Аўтуховіча даходзяць не ўсе лісты з волі

2013 2013-07-24T14:38:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/autuh-list.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да палітвязня Мікалая Аўтуховіча ў Гродненскую турму № 1 даходзяць не ўсе лісты з волі. Пра гэта ён напісаў у сваім лісце да бялыніцкага журналіста Барыса Вырвіча, які той атрымаў 24 ліпеня.

Палітвязень піша, што, калі раней ён атрымліваў у месяц у сярэднім 90-95 лістоў, то ў чэрвені да яго дайшло толькі 40, хоць ён ведае, што пэўныя людзі лісты яму дасылалі.

Па словах Мікалая Аўтуховіча, “Так адбываецца іншы раз. Мне вядома, у чым справа, але не буду аб гэтым пісаць. Спадзяюся, наперадзе ўсё ізноў будзе добра”.

На думку Барыса Вырвіча, праблемы ў дастаўцы лістоў да палітвязняў можа быць нейкім чынам звязана з праводзімай акцыяй салідарнасці “Тыдзень палітвязня”.

“Я рэгулярна перапісваюсь з некаторымі беларускімі палітвязнямі, таму ведаю, што даволі часта лісты да іх папросту не даходзяць, - кажа Барыс Вырвіч. – Звычайна такія выпадкі здараюцца, калі праводзяцца нейкія кампаніі салідарнасці, і вязням пачынаюць дасылаць шмат паштовак і лістоў са словамі падтрымкі. Вось як раз з сярэдзіны чэрвеня і пачала праходзіць кампанія салідарнасці “Тыдзень палітвязня”.

Магчыма, ёсць і нейкая іншая прычына, пра якую ўзгадвае Мікалай Аўтуховіч. Ведаю дакладна толькі, што ў чэрвені я асабіста дасылаў Мікалаю Аўтуховічу прыватны ліст, які ён не атрымаў”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства