viasna on patreon

Бабруйск: паштоўкі салідарнасці і пікет у падтрымку палітвязняў (фота)

2013 2013-07-23T15:41:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babr-palit-listy-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Бабруйску мясцовыя актывісты пастаянна дасылаюць палітвязням лісты падтрымкі. На гэты раз пажаданні хутчэй апынуцца на свабодзе паляцяць у турмы і калоніі на паштоўках, прыдуманых грамадскасцю з сацыяльных сетак і выдадзеных Праваабарончым цэнтрам «Вясна».

Мясцовыя актывісты падкрэсліваюць, што ім асабліва важна падтрымаць Алеся Бяляцкага, які адбывае пакаранне ў бабруйскай калоніі, і Яўгена Васьковіча, іх земляка.

Акцыя салідарнасці яшчэ працягваецца, далучыцца да яе можа кожны жадаючы.

Таксама ў Бабруйску была пададзеная заяўка на правядзенне пікета салідарнасці з палітвязнямі на вызначаным гарвыканкамам месцы.

Пікет плануецца правесці 4 жніўня. Менавіта ў гэты дзень у 2011 годзе быў арыштаваны старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна», віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства