viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2013 2013-07-16T11:11:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу”: апошнія звесткі пра жыццё за кратамі беларускіх палітвязняў, пераслед віцебскай журналісткі Алены Сцяпанавай і судовая справа актывіста свараемай партыі БХД Алега Аксёнава супраць КДБ.

“Падзея тыдня”: першыя вынікі Міжнароднай акцыі ў падтрымку Дома правоў чалавека ў Варонежы, да якой далучыліся і беларускія праваабаронцы. У цэнтры ўвагі - крокі салідарнасці і першыя рэакцыі на іх з боку варонежскіх уладаў. 

"Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі - ініцыятар і актывіст кампаніі “За альтэрнатыўную грамадзянскую службу ў Беларусі” Міхась Пашкевіч.

У музычных паўзах - кампазіцыі гурта Martin S.  

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства