viasna on patreon

Алесь Бяляцкі не верыць у сваё хуткае вызваленне

2013 2013-07-12T14:43:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mackevich_tamara.jpg
Тамара Мацкевіч

Тамара Мацкевіч

Палітзняволены кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі не верыць у сваё хуткае вызваленне.

Пра гэта ён напісаў у лісце да Тамары Мацкевіч, намесніцы старшыні Таварыства беларускай школы. Аднак Бяляцкі, нягледзячы на няпростыя ўмовы ў калоніі №2 у Бабруйску, на абмежаванні ў праве на спатканні, трымаецца добра.

Тамара Мацкевіч:

- Ён піша: “Хутчэй за ўсё прыйдзецца мне пасядзець мінімум да восені, а можа і яшчэ, а там ужо і званок будзе. Так, што ўсё нармальна. Пра вечнае трэба думаць, пра ўнутранае дасканаленне, пра Беларусь урэшце рэшт. А Вы ўсё, як здароўе, ці баліць спіна, ды якая розніца баліць ці не баліць, няма Радзімы і мяне няма, як пісаў мой сябра Едрусь Акулін. І дзень і ноч трэба рабіць агледзіны, як пісаў у свой час наш духоўны бацька Янка Купала”.

Па словах Тамары Мацкевіч, Алесь Бяляцкі не той чалавек, якога лёгка зламаць.

“Нават калі яму цяжка - ён жартуе і падтрымлівае нас з няволі. Ён чалавек вельмі моцны”.

У гэтым жа лісце праваабаронца напісаў, што перадае наклад сваёй апошняй кнігі “Асвечаныя беларушчынай” для бясплатнага распаўсюду сярод настаўнікаў.

 

Ліст ад Алеся Бяляцкага да Тамары Мацкевіч

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства