viasna on patreon

Баранавічы: прадпрымальнікі страйкуюць, супрацоўнікі міліцыі спрабавалі затрымаць Мікалая Чарнавуса

2013 2013-07-02T17:06:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charnavus-mikalaj-baran.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Большая частка прадпрымальнікаў баранавіцкіх рынкаў 2 ліпеня не выйшла на працу, падтрымаўшы страйк, абвешчаны 1 ліпеня.

Як паведаміў прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус, зачыненыя і не працуюць каля 500 ралетаў на Цэнтральным “Баранавіцкім каапрынку” (вул. Чарнышэўскага, 11) і такая ж колькасць на “Палескім кірмашы” (вул. Фралянкова, 46).

 – Учора быў стыхійны сход каля гарадской падатковай інспекцыі і ўсе прагаласавалі, што не выйдуць працаваць 2 ліпеня. Але некаторыя не стрымаліся, адмовіліся ад удзелу ў страйку і сёння выйшлі на працу, – паведаміў Мікола Чарнавус.

Калі Мікалай Чарнавус 2 ліпеня зайшоў на Цэнтральны рынак і стаў размаўляць з тымі прадпрымальнікамі, якія сёння працуюць, то да яго адразу падбеглі некалькі міліцыянераў. Імі камандаваў вядомы сваім удзелам у разгоне апазіцыйных акцыяў маёр міліцыі Павел Кульгавік. Міліцыянеры ўзялі спадара Чарнавуса пад рукі і прапанавалі «прайсці з імі». Але, як распавёў Мікалай Чарнавус, адразу ж сабралася некалькі дзясяткаў прадпрымальнікаў, якія адбілі яго ў супрацоўнікаў міліцыі.

Пасля гэтага Мікалай Чарнавус сышоў з рынку.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства