viasna on patreon

Барысаў: у паштовых аддзяленнях знялі інфармацыйныя плакаты незалежнай газеты

2013 2013-06-28T13:43:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/borisovskije_novosti.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падчас падпісной кампаніі ў паштовых аддзяленнях Барысава раптам прыбралі інфармацыйныя плакаты незалежнай газеты «Борисовские новости». Зроблена гэта было з падачы ідэолагаў райвыканкама.
Як распавёў галоўны рэдактар ​​«БН» Анатоль Букас, афіцыйная прычына гэтага кроку паштавікоў такая: плакат, які інфармаваў гараджан аб тым, што тут можна падпісацца на незалежнае выданне, быў прыроўнены да рэкламнага. На Барысаўскім вузле сувязі паведамілі і цану за размяшчэнне «рэкламы» - 37 500 рублёў. Рэдакцыя была згодная заплаціць за размяшчэнне кожнага з трынаццаці плакатаў пазначаную суму. Аднак барысаўскія паштавікі адаслалі заключаць дамову ў абласны вузел сувязі. Але і там зразумелага адказу на пытанне, якім чынам заключаць дамовы, не далі. Вось і засталіся патэнцыйныя падпісанты без поўнай інфармацыі пра падпіску на «Борисовские новости».
Неафіцыйная ж прычына забароны на размяшчэнне інфармацыйных плакатаў «БН» - распараджэнне супрацоўнікаў ідэалагічнага аддзела Барысаўскага райвыканкама. Менавіта пасля наведвання аднаго з ідэолагаў паштовага аддзялення і пачаліся праблемы.
Нагадаем, з чэрвеня гэтага года незалежная газета «Борисовские новости» пасля васьмі гадоў перапынку была ўнесеная ў Мінскі абласны падпісны каталог.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства