viasna on patreon

Кіраўнік Östgruppen: “Справядлівасць у Беларусі ў рэшце рэшт пераможа”

2013 2013-06-14T18:21:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/martin-uggla-laser-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марцін Угла чытае тэкст Алеся Бяляцкага

Марцін Угла чытае тэкст Алеся Бяляцкага

Пытанне правоў чалавека ў Беларусі застаецца ў фокусе ўвагі не толькі беларускіх праваабаронцаў, але і замежных праваабарончых арганізацый. Вялікую працу па распаўсюдзе інфармацыі пра правы чалавека ў Беларусі, салідарныя акцыі і шмат яшчэ розных відаў дзейнасці ажыццяўляе шведская праваабарончая арганізацыя Östgruppen. Пра гэта распавядае кіраўнік арганізацыі Марцін Угла.

 

- Гэтай вясной мы вельмі актыўна працавалі ў пытаннях, звязаных з Беларуссю. Мы праводзілі дастаткова вялікія кампаніі супраць правядзення чэмпіянату свету па хакею ў Мінску ў 2014 годзе. З аднаго боку, кампанія не ўдалася -- Міжнародная федэрацыя хакею вырашыла праводзіць чэмпіянат у Беларусі. Але нам ўдалося падняць маштабна пытанне адносна правоў чалавека ў Беларусі. І гэтая інфармацыя вельмі важная для шведаў.

- Ці займаецеся вы пытаннямі наяўнасці палітвязняў у Беларусі, у прыватнасці, Алеся Бяляцкага?

- Канешне, гэта вельмі цяжкая сітуацыя. Мы ўвесь час стараемся нагадаць пра тое, што Алесь Бяляцкі ўвесь час знаходзіцца за кратамі. Рэгулярна патрабуем, каб нашы палітыкі і палітыкі Еўразвязу ставілі патрабаванні аб вызваленні Алеся Бяляцкага і ўсіх палівязняў. У апошнія гады, асабліва пасля снежня 2010 года, шведскае насельніцтва стала больш гэта ведаць пра Беларусь і падзеі, якія там адбываюцца. Інфармацыю пра сітуацыю ў Беларусі пашырыў таксама і чэмпіянат хакею ў Швецыі, калі быў скандал з бел-чырвона-белым сцягам.

- Хто арганізаваў акцыю ў Швецыі ў падтрымку бел-чырвона-белага сцяга?

- Шведская ініцыятыва Інфа-Беларусь. Да яе далучылася шмат беларусаў, якія жывуць у Стакгольме. Гэта была вельмі ўдалая акцыя. Вынікам яе стаў дазвол бел-чырвона-белага сцяга на арэне ў дальнейшых матчах.

- Чаму стала магчымай у Швецыі такая сітуацыя  з нацыянальным сцягам?

- Афіцыйная беларуская дэлегацыя запатрабавала, каб выгналі фанатаў з бел-чырвона-белымі сцягамі. А шведскія арганізатары не так добра разумеюць сітуацыю і пагадзіліся на гэта. Канешне, гэта ганебнае рашэнне. Арганізатары хацелі, каб чэмпіянат не быў палітызаваны. Але сваім рашэннем яны якраз палітызавалі  мерапрыемства.

Што датычыць чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі, то мы будзем старацца інфармаваць шведскіх хакеістаў і шведскіх фанатаў, каб яны ведалі, у якую краіну паедуць, і што ёсць пэўная рызыка таго, што імі будуць карыстацца ў палітычных інтарэсах рэжыму.

Хачу адзначыць, што Östgruppen мае намер і надалей прыцягваць увагу шведаў да сітуацыі ў Беларусі. Для нас у гэтым накірунку вельмі важным з’яўляецца супрацоўніцтва з беларускімі праваабаронцамі. Мы лічым, што гэта вельмі важная справа. Я аптыміст. І думаю, што ў рэшце рэшт справядлівасць пераможа.

 

Марцін Угла з’яўляецца неўязным у Беларусь. Апошнія некалькі гадоў шведскаму праваабаронцу адмаўляюць у беларускай візе.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства