Кастрычніцкая плошча парад пачаткам Дня Волі
https://spring96.org/be/news/6358
2007
2007-03-25T10:00:00+0300
2007-03-25T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Па стану на 11-40 Кастрычніцкая плошча сталіцы перакрыта металёвымі парэнчамі ад Цырку да “Макдональдзу”. На плошчы не спыняецца аўтобус 100, а цягнікі метро праходзяць міма. На ўсіх вуліцах, якія прылягаюць да плошчы, дзе мае адбыцца збор удзельнікаў Дня Волі, стаяць дзесяткі крытых КАМАЗаў з унутранымі войскамі, аўтобусы. Шмат аўтобусаў каля “Журавінкі і на вуліцы Дарашэвіча, спецтэхнікі -- у Купалаўскім парку. У дварах некаторых дамоў канцэнтруюцца амапаўцы. Дэманстранты з большага падыходзяць да Цырку, і на бакавыя вуліцы, Паўсюль, дзе выстаўлена агароджа, зьбіраюцца гараджане.