viasna on patreon

Гомель: работнікі гандлю ўсё часцей звяртаюцца па дапамогу да праваабаронцаў

2013 2013-05-29T13:40:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pradavec.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца, прававы інспектар прафсаюзу РЭП па Гомельскай вобласці Леанід Судаленка звычайна за месяц праводзіць каля 40 юрыдычна-прававых кансультацый. У судах за месяц даводзіцца прадстаўляць інтарэсы сябраў прафсаюза ў сярэднім па чатырох-пяці справах.

Напрыклад, зараз у судзе Чыгуначнага раёна Гомеля слухаецца грамадзянскі зыск прадпрыемства «Дабрабыт» да сваіх работнікаў аб кампенсацыі шкоды ў памеры каля 29 мільёнаў рублёў, нанесенай пры выкананні працоўных абавязкаў. 14 работніц пажадалі, каб прафсаюз РЭП прадстаўляў іх інтарэсы ў судзе і ўступілі ў яго шэрагі. У судзе Савецкага раёна Гомеля праваабаронца бароніць інтарэсы дзевяці прадаўцоў хлебнай крамы, дзе была выяўлена нястача. Таксама звярнуліся па дапамогу праваабаронцы і прадаўцы Цэнтральнага рынку.

Праваабаронцу Судаленку неаднаразова ўдавалася дапамагчы пакрыўджаным работнікам розных прадпрыемстваў аднавіць іх парушаныя начальствам правы праз суд. Узгадваючы пазітыўныя вынікі, ён распавёў, што 17 траўня ў судзе Чыгуначнага раёна прадстаўляў інтарэсы сябра прафсаюза, якому пры звальненні з прадпрыемства «Тытуньвінгандаль» не правільна зрабілі канчатковы разлік. «Па гэтай справе мы змаглі заключыць міравое пагадненне, згодна якому прадпрыемства пагадзілася выплаціць на карысць былога работніка нявыплачаную пры звальненні грашовую суму», - заўважыў Леанід Судаленка. Таксама ён узгадаў гісторыю, як былому слесару завода пеністых вінаў працадаўца пры звальненні «забыўся» выдаць працоўную кніжку, а потым высветлілася, што наогул згубіў яе. «Будзем патрабаваць у судзе Гомельскага раёна аднавіць працоўную кніжку з выплатай на карысць работніка сярэдняга заробку амаль за 70 месяцаў», - дадаў правабааронца.

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства