viasna on patreon

Беларусь наведае намеснік Генсакратара ААН

2013 2013-05-28T11:40:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

29—30 мая з рабочым візітам Беларусь наведае намеснік генеральнага сакратара ААН — выканаўчы дырэктар Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці Юрый Фядотаў.

У межах візіту плануецца сустрэча Фядотава з міністрам унутраных спраў Беларусі Ігарам Шуневічам, а таксама азнаямленне з працай Міжнароднага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і супрацьдзеяння гандлю людзьмі Акадэміі МУС.

У гэтыя дні на базе міліцэйскага ВНУ адбудзецца семінар для прадстаўнікоў праваахоўных органаў дзяржаў — членаў Групы сяброў, якія аб'ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі. З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара выступяць прадстаўнікі аўтарытэтных міжнародных арганізацый, у тым ліку і Юрый Фядотаў.

У Групу сяброў, створаную па ініцыятыве Беларусі, сёння ўваходзяць 22 дзяржавы, якія падтрымалі яе пазіцыю аб неабходнасці кансалідацыі міжнародных намаганняў па супрацьдзеянні гандлю людзьмі.

Ініцыяваны з мэтай вырашэння ўказанай праблемы беларускім бокам Глабальны план дзеянняў ААН, прыняты ў ліпені 2010 года, прадугледжвае рэалізацыю практычных мер па ўзмацненні міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы прадухілення злачынстваў, звязаных з гандлем людзьмі, пераследзе злачынцаў.

Асноўныя мэты цяперашняга семінара для прадстаўнікоў Групы сяброў — выпрацоўка адзіных падыходаў да рэалізацыі міжнародных стандартаў абароны правоў ахвяр трафікінгу, узмацненне ўзаемадзеяння кампетэнтных органаў дзяржаў — членаў і міжнародных арганізацый, аптымізацыя выканання розных аспектаў правоў чалавека пры прадухіленні і спыненні гандлю людзьмі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства