Абмежаванне па ўзросце пры прыёме на працу будзе лічыцца дыскрымінацыяй
У парламенце абмяркоўваюць папраўкі ў Працоўны кодэкс. Гаворка ідзе аб першым чытанні паправак у Працоўны кодэкс.
Працоўны кодэкс быў прыняты 14 гадоў таму. Апошнія 5 гадоў ён не мяняўся. Прапанаваныя сёлета змены закрануць 170 ягоных артыкулаў.
У прыватнасці, прапаноўваецца адмена абавязковых камандзіровачных пасведчанняў, забарона дыскрымінацыі пры прыёме на працу на падставе ўзросту або месца жыхарства, прыярытэт інтарэсаў наймальніка пры складанні графіка адпачынкаў, пашырэнне магчымасцяў працы па сумяшчальніцтве, заканадаўчае замацаванне правоў бацькоў на атрыманне дапамогі і афармленне адпачынку па даглядзе за дзіцём да 3 гадоў і інш.
Сёння нярэдка можна ўбачыць аб’явы аб вакансіях, дзе пазначана, што патрабуюцца працоўныя, напрыклад, ад 25 да 40 год. Якім чынам будзе працаваць норма, забараняючая дыскрымінацыю паводле ўзросту?
Міністр працы і сацыяльнай абароны Мар’яна Шчапёткіна на паседжанні парламента патлумачыла: “Калі чалавек бачыць, што наймальнік адмаўляе ў прыёме на працу па прычыне ўзросту, хай адразу звяртаецца ў суд. Адпаведная папраўка ў закон трактуе гэта як дыскрымінацыю. Парушэннем заканадаўства будуць лічыцца і аб'явы аб прыёме на працу з узроставымі абмежаваннямі”.