Ад палітвязня Васьковіча два месяцы не прыходзяць лісты
https://spring96.org/be/news/63424
2013
2013-05-24T11:34:11+0300
2013-05-24T11:34:11+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/vasjkovich1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Уладзіміраўна, бабуля палітвязня Яўгена Васьковіча, ужо два месяцы не атрымлівала лістоў ад унука. Пра гэта яна паведаміла прэсавай службе Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.
Апошні ліст ад Яўгена яна атрымала 28 сакавіка, і больш лістоў не прыходзіла. Тамара Уладзіміраўна таксама не ведае, ці даходзілі лісты каму іншаму. "Я ўжо не ведаю, што і думаць", - адзначыла жанчына.
Прэс-служба БХД нагадвае, што з апошняга ліста сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці знаходжання ў зняволенні сябра Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Яўгена Васьковіча.