viasna on patreon

Магілёўцы скардзяцца ў Камітэт па правах чалавека ААН

2013 2013-05-23T16:10:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aan-logo.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Свае скаргі ў міжнародную інстанцыю накіравалі актывіст БНФ “Адраджэньне” Сяржук Нягацін і намеснік старшыні Свабоднага прафсаюзу Беларускага Юрый Новікаў.

Магілёўцы лічаць, што  ў адносінах да іх з боку Рэспублікі Беларусь парушаны правы правы, якія гарантаваныя п.2 арт.19 і п.1 арт.14 у сукупнасці з п.1 і п.3 арт.2 і арт.26 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Актывісты просяць Камітэт па правах чалавека ААН рэкамендаваць Вярхоўнаму Суду і Ураду Рэспублікі Беларусь адмяніць накладзеныя на іх адміністрацыйныя пакаранні.

Дагэтуль Сяржук Нягацін і Юрый Новікаў абскардзілі свае адміністрацыйныя спагнанні ў Магілёўскім абласным судзе. У вышэйстаячыя інстанцыі скаргі не падаваліся, бо, паводле магілёўскіх праваабаронцаў і практыкі Камітэта па правах чалавека ААН перагляд судовых рашэнняў, якія ўступілі ў законную сілу ў межах нагляднай працэдуры, не складае сродка прававой аброны, які павінен быць вычарпаным у адпаведнасці з Факультатыўным пратаколам  Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Нагадаем, што Сяржук Нягацін быў аштрафаваны на суму ў памеры трох мільёнаў рублёў за распаўсюд газеты “Тут і цяпер” на Віленскім рынку 31 сакавіка 2012 года. На момант затрымання Сяржука міліцыянтамі ў яго на руках было 80 асобнікаў выдання.

Юрый Новікаў быў аштрафаваны на чатыры мільёны рублёў. 11 верасня 2012 года аўтамабіль актывіста быў прыпынены супрацоўнікам ДАІ. Юрыю Новікаву прапанавалі праехаць для разбіральніцтва ў міліцыю, дзе была дагледжана ягоная машына. У багажніку былі знойдзены інфармацыйны бюлетэнь “За справядлівыя выбары-2012” у колькасці 905 асобнікаў, брашуры “Метадычныя рэкамендацыі для назіральнікаў” у колькасці 293 асобнікі і “Рабочыя сшыткі назіральнікаў” у колькасці 291 асобнік.

Варта адзначыць, што Сяржук Нягацін на момант затрымання меў дазволеную законам колькасць асобнікаў бюлетэня, а Юрый Новікаў не займаўся распаўсюдам друкаванай прадукцыі – ён толькі яе перавозіў. Акрамя таго, уся канфіскаваная прадукцыя не з’яўлялася сродкам масавай інфармацыі, а была рабочай дакументацыяй назіральнікаў і прызначалася для ўнутранага карыстання.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства