На сумленьні ў рэжыму – яшчэ пяцёра затрыманых падлеткаў
https://spring96.org/be/news/6329
2007
2007-03-23T10:00:00+0200
2007-03-23T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cупрацоўнікі міліцыі Першамайскага раёну Менску затрымалі актывістаў незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Сержука Гумінскага, Касю Галіцкую, непаўналетнюю Насту Палажанку і яшчэ двух чалавек, прозьвішчы якіх высьвятляюцца.
Як стала вядома ўсіх затрыманых, акрамя Палажанкі і Галіцкай вызвалілі. Паводле неправеранай інфармацыі іх могуць адвезьці на Акрэсьціна, паведамляе "Наша ніва".
Затрыманы сябра моладзевага крыла БНФ Сяржук Карповіч, якога зьвінавацілі ў дробным хуліганстве. Зараз ён знаходзіцца ў Кастрычніцкім РУУСе.