У Беларусі створаны даведнік арганізацый, куды можна звярнуцца па дапамогу ў сітуацыі хатняга гвалту
https://spring96.org/be/news/63112
2013
2013-05-07T14:39:54+0300
2013-05-07T14:39:54+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/khatni-hvalt.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Даведнік падрыхтаваны грамадскім аб'яднаннем «Беларуская асацыяцыя маладых хрысціянскіх жанчын».
Ён змяшчае кароткую інфармацыю аб праблеме хатняга гвалту, статыстычныя дадзеныя па Рэспубліцы Беларусь, рэспубліканскую заканадаўчую базу, якая рэгулюе пытанні хатняга гвалту, а таксама інфармацыю пра беларускія грамадскія аб'яднанні і дзяржаўныя ўстановы, якія аказваюць дапамогу па гэтай праблеме.
Дадзеныя, якія змяшчаюцца ў даведніку, атрыманыя ў выніку запыту інфармацыі ў ведамствах, арганізацыях і ўстановах, якія працуюць па дадзенай праблематыцы.
Даведнік можна спампаваць на сайце для грамадзян у сітуацыі хатняга гвалту ў раздзелах «Дадатковая інфармацыя» і «Куды звярнуцца па дапамогу?»