viasna on patreon

У Салігорску высякаюць дрэвы ўздоўж самай экалагічнай вуліцы

2013 2013-05-07T10:36:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-vysechka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Салігорск. Спачатку пабялілі, а затым ссеклі.

Салігорск. Спачатку пабялілі, а затым ссеклі.

Напрыканцы мінулага тыдня ў Салігорску зноў была высечана значная частка дрэваў, што ўваходзяць у ландшафтна-рэкрэацыйную зону горада. Гэтым разам зялёныя насаджэнні знішчаліся пад пашырэнне дарогі на вуліцы Набярэжнай уздоўж Салігорскага вадасховішча.

Сітуацыю вакол чарговай высечкі гарадскога лесапарку пракаментаваў актывіст кампаніі “Абаронім лес” Уладзімір Шыла. На думку актывіста, рамонт вуліцы быў неабходны, але ў яе пашырэнні і высечцы дрэваў аніякай патрэбы не было:

- Калі вывучыць інтэнсіўнасць транспартнага патоку на вуліцы Набярэжнай і ўлічыць, што гэтая вуліца ўпіраецца ў вузенькую вуліцу Горкага, то стане абсалютна відавочнай абсурднасць пашырэння Набярэжнай да чатырох палос. Вуліца знаходзіцца на перэферыі гораду і там наўпрост няма такога моцнага руху. Гэта вядома любому жыхару гэтай вуліцы, любому кіроўцу, які ёй карыстаецца. Укладваць у такі праект тысячы тон асфальта проста няма эканамічнага сэнсу. Гэта альбо “панты”, альбо дурасць, альбо “распіл”.

Зрэшты, “сэнс” у пашырэнні вуліцы можа з’явіцца. Абаронцы салігорскага лесу асцерагаюцца прыняцця мясцовымі ўладамі незаконнага рашэння аб будаўніцтве камерцыйнага жытла ў прыродаахоўнай зоне Салігорскага вадасховішча. У такім выпадку салігорцаў чакае далейшае знішчэнні лесапарку ўздоўж самай экалагічнай вуліцы гораду.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства