Памяці Бахціёра Хамраева
4 траўня ў Узбекістане памёр Бахціёр Хамраеў, мужны і нястомны узбекскі
праваабаронца. Міжнародная
Федэрацыя за правы чалавека піша з гэтай журботнай нагоды наступнае:
Дарагія
сябры, калегі па Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека!
Сёння
мы пішам Вам з сумнай нагоды - 4 траўня ў Узбекістане памёр Бахціёр Хамраеў,
наш блізкі сябар, мужны і нястомны праваабаронца, вядомы многім з вас па нашых
агульных семінарах і паездках.
FIDH,
як і многія іншыя праваабаронцы, як узбекскія, так і міжнародныя, вельмі многім
абавязаны гэтаму цудоўнаму і вельмі сціпламу чалавеку. Да
апошняга дня, ужо прыкаваным да ложка бязлітаснай і пакутлівай хваробай, ён
дапамагаў усім, каму мог - праваабаронцам, якія знаходзяцца ў зняволенні і іх
сем'ям, абзвоньваючы іх, а пакуль мог - аб'язджаючы іх рэгулярна, і перадаючы
міжнародным арганізацыям, цяжкадасягальную з-за мяжы інфармацыю аб
становішчы зняволеных калегаў, аб юрыдычных аспектах іх абароны, пра патрэбы іх
сем'яў - без яго наша дапамога дзясяткам праваабаронцаў і іх сваякам была б
немагчымая. Яго
прынцыповасць і сумленнасць былі лепшай
гарантыяй, што дапамога дойдзе менавіта да таго, каму яна асабліва патрэбна.
Бахціёр
Хамраеў неаднаразова падвяргаўся сачэнню (нахабнаму і адкрытаму, якое, часам,
даходзіла да хатняга арышту дэ факта - паколькі ён не мог выйсці з хаты,
літаральна абакружаны аўтамабілямі спецслужбаў) і нападам. У
2001 годзе Бахціёр Хамраеў быў страшна зьбіты, у маі 2005 года на праваабаронцу
напалі ў яго ўласным доме некалькі дзясяткаў чалавек і збілі яго за тое, што
"распаўсюджвае хлусню" пра трагічныя падзеі ў Андыжане. Хамраеў
падвяргаўся нападам і ў 2006-м, і ў 2009 гадах, адзін раз яму рассеклі галаву
ва ўласным доме, нягледзячы нават на прысутнасць замежных дыпламатаў.
Наша
сумесная з OMCT праграма Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, на жаль, часта
расследавала гэтыя выпадкі і рэагавала на іх. Але
практычна гэта было не заўсёды лёгка - Бахціёр часцей і больш падрабязна
перадаваў нам інфармацыю пра беды іншых, і скупа і неахвотна згадваў пра свае. Ён
выхаваў шасцярых дзяцей, пра лёс і ўладкаванне якіх заўсёды вельмі клапаціўся. На
жаль, і яны апынуліся пад пільнай увагай рэжыму - у 2006 годзе за краты быў
адпраўлены яго сын, Іхціёр Хамраеў, асуджаны на тры гады "за
хуліганства". На
думку назіральнікаў, яго асуджэнне стала пакараннем за праваабарончую дзейнасць
ягонага бацькі. У
зняволенні сына некалькі раз жорстка збівалі, ён атрымаў цяжкае нажавое
раненне.
Нягледзячы
на ўвесь гэты няспынны ціск, які прымае самыя розныя формы, Бахціёр працягваў
сваю неацэнную, часам амаль незаўважную у свеце, але вельмі патрэбную і мужную
барацьбу, да апошняга адданы сваім ідэалам, сябрам, сям'і і калегам. Маральна
падкасіла яго, мабыць, толькі кампанія паклёпу, падтрыманая некаторымі яго
блізкімі сябрамі, але нават яна не спыніла яго працы, і яго дзіўнай веры ў
лепшыя бакі кожнага асобнага чалавека.
Федэрацыя
страціла вельмі блізкага чалавека, і мы ўсе смуткуем аб ім. Асабіста
мне пашчасціла бліжэй пазнаць яго асабіста ў Грузіі, дзе мы ўсе працавалі па
становішчы палітычных зняволеных у 2008 годзе, і я шчыра падзяляю боль яго
блізкіх, сяброў, і маіх калегаў з Аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі
нашай федэрацыі, якія цесна працавалі з ім.
Мы
ніколі не забудзем усяго таго, што ён зрабіў для нашых зняволеных калегаў, што
ён зрабіў для нас, што ён зрабіў для праваабарончага руху ў цэлым. У
прыватнасці, менавіта ён ініцыяваў калісьці стварэнне вэб-аплікацыі,
рэалізаванай FIDH, прысвечанай становішчу зняволеных праваабаронцаў
Узбекістана, якая дазваляе сачыць за лёсам тых, хто быў у канцы-канцоў
вызвалены.
Мы
рэдка маглі публічна выказаць яму нашую бясконцую падзяку за ягоную працу,
паколькі асцерагаліся, што гэта можа яшчэ больш пагоршыць яго цяжкае становішча
ў краіне, якую ён ніколі не захацеў пакінуць. Але ён ведаў,
наколькі ён сам і яго праца важная для нас.
І
ўсе мы заўсёды будзем памятаць яго дзіўныя чалавечыя якасці - гумар, яго цёплую
ўсмешку, уменне падтрымаць усіх словам і справай, ціхую сціпласць і сапраўдную
мужнасць.
Суэр Белхасен,
Прэзідэнт FIDH
ад імя
сакратарыята FIDH
і 164
членскіх арганізацый