viasna on patreon

Створана ініцыятыва "За помнік князю Альгерду ў Віцебску"

2013 2013-04-30T11:09:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-pomnik-algerd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суполка з такой назвай з'явілася ў сацыяльнай сетцы "ВКонтакте"  https://vk.com/alhierd2013. Гэта стала адказам  на нядаўні пратэст ананімнай «расійскай грамадзкасці Віцебску» супраць  ўсталявання помніка князю Альгерду. Дарэчы, ініцыятыва ўсталявання помніка належыць віцебскім уладам, і з’явілася яна яшчэ ў 2008 годзе.
"Расійская грамадскасць Віцебску" выступіла супраць усталявання помніка князю Альгерду, абвінаваціўшы гарвыканкам у паддатнасці "празаходняй апазіцыі" і ў тым, што ўсталяванне помніка "літоўскаму князю" пагоршыць імідж Беларусі ў вачах усходніх суседзяў.

Ужо было афіцыйна абвешчана, што помнік усталююць у чэрвені 2013 года, а пастамент для яго ўжо гатовы і каля двух гадоў стаіць  насупраць Уваскрасенскай царквы -- у гістарычным цэнтры горада, на тэрыторыі былога Узгорскага замка. У 2008 годзе быў абвешчаны конкурс на лепшы праект  помніка, праводзілася грамадскае абмеркаванне, і ўрэшце перамог варыянт віцебскага скульптара Валерыя Магучага.
Чаму "расійская грамадскасць" не абуралася тады – так і застаецца незразумелым. Як, зрэшты, і тое, хто ўваходзіць у гэтую супольнасць, прадстаўнікі якой збіраюцца пісаць лісты Аляксандру Лукашэнку і ў віцебскі аблвыканкам.

Ініцыятыва "За помнік князю Альгерду ў Віцебску" хоча давесці да ўладаў супроцьлеглае меркаванне -  што абсалютная большасць  гараджан выступае за ўзвядзенне помніка. Таму  
" кожнага неабыякавага жыхара Віцебску, які любіць свой горад і шануе яго мінулае" заклікаюць  "адправіць ліст падтрымкі ў Віцебскі гарвыканкам". Першыя такія лісты ўжо напісаны і адпраўлены.

 

Праект помніка князю Альгерду ў Віцебску, фота http://news.vitebsk.cc/

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства