viasna on patreon

Рэха "чарнобыльскай" акцыі ў Віцебску

2013 2013-04-30T10:45:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dziarzhaucau-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cябра Кансэрватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў

Cябра Кансэрватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў

30 красавіка сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў  мусіць з’явіцца ў Кастрычніцкі РАУС. Позву супрацоўнікі міліцыі прывезлі яму  дахаты і на адтэрміноўку "гутаркі" не пагадзіліся, хаця актывіст патлумачыў, што знаходзіцца за межамі гораду. Спыталі яшчэ, ці не ведае спадар Дзяржаўцаў, як знайсці  ягонага аднапартыйца Віталя Каваленку, з якім яны супольна зладзілі пікет 26 красавіка.

Ян Дзяржаўцаў распавёў, што позву ўручылі ягонаму сыну – каб перадаў, бо самога актывіста дома не было:

"Я патэлефанаваў па тым нумары, што быў указаны ў позве. Мне сказалі, што 30-га мушу з'явіцца абавязкова. Пра што пойдзе гаворка, я прыкладна ведаю: пра падзеі 26 красавіка, калі мы з Віталем Каваленкам выйшлі з плакатамі на вуліцу Замкавую і сталі каля помніка П. Машэраву. Гэта былі плакаты "Будаваць АЭС без згоды народу можа толькі вораг Беларусі" і "Дыктатар, пабудуеш Астравец — пажнеш Чарнобыль". І я не адмаўляюся ад таго, што я катэгарычна супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі".

Паводле спадара Дзяржаўцава, у міліцыянтаў няма аніякіх дакументальных сведчанняў пра гэты "чарнобыльскі" пікет. Адзіным аргументам міліцыі могуць быць хіба толькі фотаздымкі, размешчаныя на розных інтэрнэт-сайтах. Бо міліцыя пад'ехала да Дзяржаўцава і Каваленкі ўжо ў той момант, калі яны згарнулі плакаты і збіраліся сыходзіць. Супрацоўнікі міліцыі папярэдзілі, каб  плакаты не разгортвалі, бо інакш гэта будзе кваліфікавана як парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Адно што намеснік начальніка ўправы аховы правапарадку і  прафілактыкі Віцебскага аблвыканкаму Андрэй Іваноў папрасіў паказаць, што на іх напісана –маўляў,  "каб паглядзець, ці няма там заклікаў да звяржэньня дзяржаўнага ладу".

Пасля гэтага актывістаў затрымліваць не сталі, адно што міліцэйскі патруль праводзіў іх да прыпынку грамадскага транспарту – прасачыць, каб яны не зладзілі пікет недзе ў іншым месцы.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства