viasna on patreon

Студэнты пачалі кампанію з патрабаваннем прывязаць кошт навучання да інфляцыі

2013 2013-04-29T12:05:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/student-1.jpg

25 красавіка з'явіўся сайт obraschenie.vv.si, які прысвечаны гэтай кампаніі.

Як паведамляецца ў прэс-рэлізе арганізатараў кампаніі, студэнты хочуць, каб «змяненне кошту платнага навучання ва ўсіх навучальных установах краіны з 2013 года было прывязана выключна да фактычнай і запланаванай інфляцыі ў краіне і праходзіла адзін раз на год». Падчас кампаніі плануецца сабраць і накіраваць 10.000 электронных зваротаў на імя прэзідэнта Беларусі і міністра адукацыі.

Студэнты заклікаюць усіх неабыякавых грамадзян, якіх хвалюе гэтая праблема, далучыцца да кампаніі — дапамагчы распаўсюдзіць інфармацыю пра яе ў сацыяльных сетках.

У электронным звароце зазначаецца, што ў вышэйшых навучальных установах Беларусі навучаюцца прыкладна 445.000 студэнтаў. З іх амаль 290.000 (65%) вучацца на платнай аснове. З верасня 2010 года па красавік 2013 года кошт навучання на платнай аснове павялічваўся і пералічваўся дзевяць разоў. Апошняе павелічэнне адбылося ў красавіку 2013 года. Як зазначаюць аўтары звароту, кошт навучання павялічыўся прыкладна ў тры разы.

«Пастаяннае павышэнне кошту платнага навучання негатыўна адбіваецца на бацьках студэнтаў, якія ў асноўным аплачваюць іх навучанне, таму што бацькі не могуць планаваць расходы на адукацыю з-за іх пастаяннага павелічэння. Усё больш і больш бацькоў вымушаны забіраць дакументы сваіх дзяцей з ВНУ ці браць дарагія крэдыты на навучанне. Усё гэта ўказвае на адсутнасць эканамічнай стабільнасці і ўпэўненасці студэнтаў і бацькоў у заўтрашнім дні», — гаворыцца ў звароце, падпісаць які прапаноўвае група актывістаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства