Рашэньньне Менгарвыканкаму аб забароне шэсьця і мітынгу на Кастрычніцкай плошчы 25 сакавіка – неабгрунтаванае абмежаваньне правоў грамадзянаў Беларусі на свабоду мірных сходаў і выказваньня меркаваньняў Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна”
Свабода мірных сходаў, свабода выказваньня сваіх поглядаў, меркаваньняў і перакананьняў, у тым ліку -- права на мірны пратэст, зьяўляюцца аднымі з асноўных грамадзянскіх правоў чалавека. Грамадзянам Беларусі гэтыя правы гарантаваныя Канстытуцыяй краіны, а таксама шэрагам міжнародных актаў -- Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека, Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Акцыя 25 сакавіка запланаваная як сьвяткаваньне ўгодкаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі з выключна мірнымі мэтамі і характарам правядзеньня. У сувязі з гэтым мы заклікаем улады Беларусі прыняць меры па забесьпячэньні канстытуцыйных правоў грамадзянаў і адмяніць рашэньне Менгарвыканкаму ад 19 сакавіка.
Мы выказваем занепакоенасьць у сувязі з папярэджаньнем пракуратуры адносна магчымага перасьледу арганізатараў і ўдзельнікаў мірнай акцыі і расценьваем дадзены крок як акцыю прывентыўнага ўзьдзеяньня і падрыхтоўку ўладаў да сілавых дзеяньняў.
Мы патрабуем спыніць затрыманьні актывістаў дэмакратычнага руху напярэдадні запланаванай акцыі і ўстрымацца ад выкарыстаньня сілы супраць мірных дэманстрантаў падчас яе правядзеньня.
Мінск, 19.03.2007 г.