viasna on patreon

Аднавіўся збор подпісаў у падтрымку Жлобінскага гісторыка-краязнаўчага музэя

2007 2007-03-19T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У нядзелю, у Жлобіне, аднавіўся збор подпісаў у падтрымку Жлобінскага гісторыка-краязнаўчага музэя. Подпісы зьбіраліся на прыпынках грамадзкага транспарту й на мясцовым рынку.

Як паведамляе прэс-служба МФ, цягам адной гадзіны было сабрана больш за 50 подпісаў. Шэраг такіх жа акцыяў заплянавана й на наступным тыдні. Трэба дадаць, што збор подпісаў ідзе даволі цяжка. Існуе шмат перашкодаў, як з боку КДБ, гэтак і з боку іншых "сумленных" грамадзянаў горада. За амаль 20 дзён было сканфіскавана больш за 100 подпісаў! Але ж негледзячы на ўсе гэтыя перашкоды, акцыя будзе працягвацца да 1 красавіка. Нагадаем, што Жлобінскі Малады Фронт разам з іншымі прадстаўнікамі дэмакратычнае грамадзкасьці горада Жлобіна распачалі збор подпісаў з патрабаваньнямі да ўладаў распачаць працы па рэстаўрацыі старога будынку жлобінскага краязнаўчага музэя, які "з-за недахопу сродкаў" на рамонтныя працы, мясцовыя чыноўнікі проста зачынілі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства