Улады бяруць хатнія сеткі пад кантроль
https://spring96.org/be/news/6207
2007
2007-03-16T10:00:00+0200
2007-03-16T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Беларусі прымаюцца меры для навядзення парадку ў сферы дамашніх інтэрнэт сетак. Аб гэтым 16 сакавіка на прэс канферэнцыі ў Мінску заявіў намеснік дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Яўген Мачайла, паведамляе “Наша ніва” са спасылкай на БЕЛТА.
Паводле яго слоў, хутка ўступіць у дзеяньне пастанова ўрада, якая рэгламентуе дзейнасць інтэрнэт сетак. Гэта дасць магчымасць легалізаваць гэты бізнес, ведаць каардынаты прадаўцоў інтэрнэт прадукту і кантраляваць іх работу.
У той жа час Яўген Мачайла паведаміў, што ў мінулым годзе па фактах парушэнняў у гэтай сферы быў узбуджаны шэраг крымінальных спраў. Работа ў гэтым напрамку працягваецца.