viasna on patreon

Cледства па справе Гайдукова працягнулі яшчэ на месяц

2013 2013-03-11T18:44:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gajdukou-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Гайдукоў

Андрэй Гайдукоў

"Цяпер – да 8 красавіка. Следчыя штораз працягваюць следства на адзін месяц. І ніякіх іншых падрабязнасцяў гэтай справы ніхто не ведае", -- кажа Вольга Гайдукова, маці наваполацкага актывіста, абвінавачанага ў "здрадзе дзяржаве шляхам агентурнай дзейнасці".

Вольга Гайдукова распавяла, што 11 сакавіка атрымала апошні ліст ад сына:

"Там усё бытавое: што перадаць і што здароўе нармальнае. Але мне радасна, што даходзяць хоць гэтыя некалькі радкоў. Следства цягнецца ўжо пяты месяц, а яснасці ніякай. Нават зразумець немагчыма, за што Андрэя вінавацяць: з усіх дапытаных і з адваката ўзялі падпіску аб неразгалошванні таямніцы следства. А ў гэтай справе – усё таямніца!"

Сваякі не вераць у тое, што Андрэй Гайдукоў, 23-гадовы аператар Наваполацкага "Нафтану", мог займацца шпіянажам на карысць іншай  дзяржавы. Ужо хаця б таму, што не мог ведаць нейкіх дзяржаўных сакрэтаў.

Пераслед з боку КДБ яны могуць звязаць толькі з апазіцыйнымі поглядамі хлопца, які раней неаднаразова атрымліваў папярэджанні ад "людзей у цывільным". Яны раілі "не займацца палітыкай"…

Андрэй Гайдукоў быў затрыманы 8 лістапада мінулага году ў Віцебску нібыта "падчас закладкі тайніка са звесткамі, якія могуць цікавіць замежныя спецслужбы". Пасля затрымання хлопца змясцілі ў мінскі СІЗА КДБ, потым на месяц перавялі ў Віцебскі СІЗА, а затым зноў вярнулі ў Мінск. Пад вартай ён знаходзіцца ўжо пяты месяц.

Другі наваполацкі актывіст, Ілля Багданаў, мае статус падазраванага ў гэтай "шпіёнскай" справе. Аднак ён застаецца на волі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства