viasna on patreon

ЗБС правёў акцыю ў дзень роднай мовы

2013 2013-02-22T09:26:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zbs-aktion-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя ў абарону роднай мовы 21 лютага.

Акцыя ў абарону роднай мовы 21 лютага.

Для Задзіночаньня Беларускіх Студэнтаў 21 лютага не застаецца не заўважаным. Гэтым зімовым днём ЗБСаўцы выйшлі на вуліцу, каб распавесці грамадзянам пра дзень роднай мовы.

ЗБСаўцы ўпрыгожылі дрэвы ў нашыя нацыянальныя колеры і раздавалі паштоўкі моладзі, якая бавіць свой час у парку Адама Міцкевіча, з віншаванкамі, тым самым транслюючы каштоўнасць ужывання беларускай мовы і інфармуючы грамадзянаў пра сённяшні дзень.

Адна з задач ЗБСа - пашырэнне ўжывання беларускай мовы ў галіне адукацыі. Так, напрыклад, 1 верасня минулага года  ЗБСаўцы правялі акцыю “Хочам вучыцца па-беларуску!”, узнавіўшы традыцыю правядзення гэтых акцый з 2006-2007 годзе, акцыя на 21 лютага  таксама сведчыць аб тым, што ЗБС уздымае праблему заняпада беларускай мовы.

 “Для мяне ўжыванне беларускай мовы з’яўляецца каштоўнасцю. ЗБС заўсёды трансліруе ўжыванне беларускай мовы, тым самым пашыраючы аўдыторыю, якая становіцца талерантай да яе” – кажа старшыня ЗБС  Настасся Долюшка.

Акцыя ў абарону роднай мовы 21 лютага.
Акцыя ў абарону роднай мовы 21 лютага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства