viasna on patreon

Жыхары Брэста жадаюць ведаць, куды ідуць грошы з мясцовага бюджэта

2013 2013-02-04T20:22:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chynounik-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брэсцкі гарвыканкам і гарадскі савет дэпутатаў 1 лютага накіраваны зварот ад мясцовых жыхароў з просьбай прадаставіць рашэнне ўладаў, якім быў зацверджаны Брэста на 2013 год.

Як паведаміў адзін з ініцыятараў звароту Ігар Маслоўскі, у гэтым лісце звяртаецца ўвага на тое, што рашэнні мясцовых органаў улады аб бюджэце, якія адносяцца да агульнадаступнай інфармацыі, насельніцтва можа атрымаць толькі праз платныя прававыя рэсурсы накшталт “Эталон” і “Кансультант-плюс”. Аўтары звароту падкрэсліваюць, што прадастаўленне такой інфармацыі падаткаплацельшчыкам за іх жа грошы супярэчыць задачам дзяржавы, зацікаўленай у веданні грамадзянамі сваіх законаў. Існуючая сістэма таксама істотна абцяжарвае доступ грамадзянам да такіх прававых актаў, што не спрыяе іх безумоўнага выканання.

Аўтары звароту прапануюць не толькі змяшчаць падобныя мясцовыя нарматыўныя акты на сайце Брэсцкага гарвыканкама, але і там жа даводзіць да жыхараў праекты бюджэту і ладзіць іх грамадскае абмеркаванне. Таксама выказана просьба размяшчаць справаздачу аб выкананні бюджэту за мінулы год.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства