viasna on patreon

Наталля Пінчук: Атрымала паштоўку ад Алеся дакладна ў дзень народзінаў

2013 2013-01-29T08:49:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Палітзняволены кіраўнік праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі на дзень народзінаў сваёй жонкі даслаў ёй самаробную віншавальную паштоўку. Паштоўка прыйшла дакладна ў дзень народзінаў - 28 студзеня, -- распавяла Наталля Пінчук.

- Атрымала самаробную віншавальную паштоўку, намаляваную. Не ведаю, якім чынам яму ўдаецца гэта рабіць, але віншаванні з днём нараджэння, якія атрымлівала я і іншыя сябры, прыходзяць роўна ў дзень нараджэння. Ён піша наступнае пажаданне: “Калі абставіны зачыняюць перад табой дзверы, знаходзь вакно, і ўсё роўна дабівайся свайго. Ведай, што заўсёды можаш абаперціся на маё надзейнае “зэкаўскае” плячо”.

Па словах Наталлі Пінчук, асаблівых зменаў у жыцці Алеся Бяляцкага, які адбывае пакаранне ў калоніі №2 Бабруйску, у апошні час не адбылося. Як ён піша, па-ранейшаму працуе. І гэта займае большую частку дня.

Пасля таго, як Бяляцкаму надалі статус злоснага парушальніка рэжыму, яму скарацілі памер грашовых пераводаў. Замест 500 тысяч рублёў, дазволена атрымліваць толькі 100. А з новага года кошты ў кіоску ў калоніі павялічыліся. Таму, як піша Алесь Бяляцкі, яго пакупніцкія магчымасці рэзка скараціліся.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства