viasna on patreon

Дэпутат Юркевіч праблему рабочых “Бярозабуду” не вырашыў

2013 2013-01-18T14:46:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/deputatckae_kresla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аляксандр Юркевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад Бярозы, усё ж наведаў ліквідуемае прадпрыемства “Бярозабуд”. Але, па словах рабочых, сустрэча не спраўдзіла іх чаканняў. Дыскусіі не атрымалася, бо  дэпутат адразу папярэдзіў: “Што зроблена, то зроблена, вінаватых шукаць не будзем. А людзям знойдзем месца, маўляў, цяпер ён будзе сачыць за гэтым.” Рабочыя не пагадзілася. Яны лічаць развал патрэбнага  для людзей і для гаспадаркі дзяржавы прадпрыемства шкодным і недальнабачным крокам кіраўніцтва Бярозаўскага раёна ў першую чаргу і няздольнасцю кіраўніцтва прадпрыемства. Таму яны сказалі дэпутату, што за развал нехта павінен адказаць. Але на гэтым дыскусія абарвалася.

Частка работнікаў ужо сышла з прадпрыемства, яны самі знайшлі сабе месцы. А частка вырашыла трымацца да апошняга.

Нагадаем, што на пачатку лістапада 2012 года рабочыя прадпрыемства “Бярозабуд” звярнуліся з лістом да дэпутата Юркевіча. Яны прасілі яго прыехаць да іх на сустрэчу, каб абмеркаваць захады па захаванню прадпрыемства.  Спачатку дэпутат праігнараваў запрашэнне, абмежаваўся толькі пісьмовым адказам, але пазней усё ж з рабочымі сустрэўся.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства