viasna on patreon

Мікалай Аўтуховіч атрымаў больш за 200 віншаванняў з юбілеем

2013 2013-01-18T13:04:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/avtuhovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч

Пра гэта палітвязень распавёў у сваім лісце.

На Дзень народзінаў Мікалай атрымаў больш за 200 лістоў і паштовак не толькі з Беларусі, але і замежжа - ад ЗША да Аўстраліі.

Зараз стараецца аператыўна адказаць кожнаму адрасату, падзякаваць за ўвагу і добрыя словы ў свой адрас. 

А вось навагоднія віншаванні прыходзілі да яго са спазненнем на тыдзень. 

Палітвязень не скардзіцца на здароўе і ўмовы ўтрымання. Піша, што абстаноўка, "як у турме", на асаблівы камфорт ён не разлічвае і адзначае, што годна вынясе ўсе выпрабаванні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства