Халіп заяўляе, што пасля словаў Лукашэнкі кантроль над ёй узмацніўся
https://spring96.org/be/news/60665
2013
2013-01-18T11:34:40+0300
2013-01-18T11:34:40+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/halip1.jpg
Два дні запар да журналісткі прыходзіла міліцыя.
«Глядзяць, ці не збегла я, як некалі казаў Лукашэнка, «вечерней лошадью», — кажа Ірына.
Міліцыянты прыходзілі да яе ў аўторак і сераду пасля 22 гадзін: менавіта з гэтага часу і да раніцы Ірына Халіп не можа пакідаць кватэры.
«Адзін-два разы на тыдзень прыходзілі звычайна. Але каб запар, не было. Нейкае ноу-хау. Я заўважыла сувязь.
Як толькі Лукашэнка выказваецца, дык адразу кантроль усталёўваецца жорсткі», — сцвярджае Халіп.
Падчас прэс-канферэнцыі 15 студзеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Ірына Халіп адмовілася выехаць з Беларусі. У той жа час, журналістцы забаронены выезд з краіны па рашэнні суда.