viasna on patreon

Актывісты Маладога Фронту зьвярнуліся ў КДБ з патрабаваньнем вярнуць канфіскаваную падчас ператрусаў прыватную аргтэхніку

2007 2007-02-27T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маладафронтаўцы Зьміцер Хведарук, Барыс Гарэцкі, Аляксей Янушэўскі й Настасься Палажанка зьвярнуліся да сьледчых ворганаў Камітэту дзяржаўнай бясьпекі з патрабаваньнем неадкладна вярнуць сканфіскаваную прыватную аргтэхніку (сістэмныя блокі).

Нагадаем, што 4 лютага падчас ператрусаў на кватэрах маладафронтаўцаў, праведзеных сьледчай групай пад кіраўніцтвам капітана КДБ "Свистуна Дмитрия Михайловіча", у актывістаў Маладога Фронту былі сканфіскаваныя 4 сыстэмных блёка, а таксама рознага кшталту інфармацыйныя носьбіты. Акрамя гэтага 23 сьнежня 2006 году падчас перасячэньня польска-беларускай мяжы ў прэсавага сакратара Маладога Фронту Барыса Гарэцкага памежнікамі быў сканфіскаваны прыватны ноўтбук, які да гэтага часу ня вернуты.

Па зьвестках прэс-службы МФ, да гэтага часу сьледчыя не прадаставілі аніякіх дакумантаў аб тым, што ўзгаданая тэхніка праходзіць якую-кольвек экспэртызу, таму маладафронтаўцы, настойваючы на захаваньні законнасьці, патрабуюць вяртаньня тэхнікі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства