viasna on patreon

Брэст: суддзя абяцае пакараць пракурора, які не з’явіўся на суд над грамадскім актывістам

2013 2013-01-03T13:10:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/koush-vital.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Коўш

Віталь Коўш

Суддзя Брэсцкага раённага суда Мікалай Сянько 3 студзеня не задаволіў хадайніцтва адваката Паўла Алесіка аб змене меры стрымання грамадскаму актывісту Віталю Каўшу (на фота) на падпіску аб нявыездзе, але адначасова не здолеў пачаць працэс, бо на паседжанне не з’явіўся пракурор.

Як абвесціў суддзя, прадстаўнік абвінавачвання не папярэдзіў пра сваю немагчымасць браць удзел у сённяшнім паседжанні, там будуць прынятыя захады, каб пакараць пракурора, які не з’явіўся ў суд “без паважнай прычыны”. Новае паседжанне ў гэтай справе прызначана на 15 студзеня.

Нагадаем, што 28-гадовага Віталя Каўша вінавацяць у тым, што ў траўні мінулага году ён нібыта спрыяў грамадзянам Індыі ў іхняй спробе незаконна перасячы беларуска-польскую мяжу з дапамогай каната. 1 верасня праваахоўныя органы правялі адмысловую аперацыю па затрыманню Каўша вакол яго дома на вачах сям’і з ужываннем сілы.

Мінулай восенню ў Інтэрнэце быў змешчаны відэаролік, у якім дэпартаваныя з Беларусі індусы распавялі, што падчас знаходжання у ізалятары іх прымусіл агаварыць незнаёмых людзей.

Віталь Коўш раней займаўся грамадскай дзейнасцю, быў сябрам Партыі БНФ і назіральнікам падчас некалькіх выбарчых кампаній у Беларусі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства