viasna on patreon

Гарадзенскія праваабаронцы атрымалі позвы ў суд

2013 2013-01-02T14:43:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/garodnia-10-12-2012.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя да Дня правоў чалавека ў Гародні.

Акцыя да Дня правоў чалавека ў Гародні.

Гарадзенскі праваабаронца Уладзімір Хільмановіч атрымаў позву ў суд Ленінскага раёна Гародні. 5 студзеня тут будзе разглядацца адміністратыўная справа па абвінавачванні яго ва  ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце.

18 снежня праваабаронцы Віктар Сазонаў, Раман Юргель і Уладзімір Хільмановіч былі апытаныя ў гарадзенскім гарадскім аддзяленні міліцыі “Цэнтр”. А позна ўвечары 19 снежня ў тым жа аддзяленні міліцыі на ўсіх траіх былі складзены пратаколы пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне паводле артыкулу 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным пікеце).

Праваабаронца Віктар Сазонаў пакуль яшчэ не заглядваў у паштовую скрыню, аднак не мае ілюзій на тое, што першае паштовае пасланне ў 2013 годзе будзе менавіта ў выглядзе позвы ў суд.

Нагадаем, што  фармальнай падставай для ўзбуджэння гэтай справы стала размяшчэнне на сайце Праваабарончага цэнтру “Вясна” матэрыялу пра 10 снежня – Міжнародны Дзень правоў чалавека, калі гарадзенскія праваабаронцы сфатаграфаваліся ў падтрымку зняволенага Алеся Бяляцкага.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства