viasna on patreon

Брэст: чыноўніца гарвыканкаму выйграла справу супраць лідэра гурта “Дай Дарогу!”

2012 2012-12-31T10:18:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-baryschyk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Ленінскага раёна Брэста абвясціў рашэнне ў справе абразы гонару і годнасці начальніка аддзела па справах моладзі Брэсцкага гарвыканкама Таццяны Барышчык.

Падставай для судовага разбіральніцтва была заявы Барышчык з нагоды змешчанага ў Інтэрнэце (у сацыяльнай сетцы “Вконтакте”) паведамлення музыканта Юрыя Стыльскага, дзе ён пералічыў чыноўнікаў, якія, на яго думку, спрычынілся да забароны канцэрта гурта “Дай Дарогу!”. Сярод узгаданых асобаў, была і Таццяна Барышчык, якая палічыла, што ў каментарах да гэтага паведамлення былі змешчаныя абразлівыя выразы ў я е адрас. Хаця каментары не належылі менавіта Стыльскаму, суд прызнаў яго вінаватым і пакараў штрафам памерам у 10 базавых велічынь (1 мільён беларускіх рублёў).

 

Фота: bvn.by

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства