viasna on patreon

У Баранавічах за распаўсюд апазіцыйнай газеты “Товарищ”, заснавальнікам якой зьяўляецца Партыя камуністаў Беларусі, быў затрыманы Віктар Цяпін

2007 2007-02-06T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

2 лютага каля 7-мі гадзін раніцы (перад пачаткам працоўнай змены), сябра Партыі БНФ інжынер мясцовага завода аўтаматычных ліній Віктар Цяпін пачаў раздаваць незалежную газету “Товарищ” насупраць прахадной завода. Аднак літаральна праз некалькі хвілінаў да яго пад’ехаў аўтамабіль патрульна-паставой службы, міліцыянеры затрымалі атывіста і адвезлі ў Баранавіцкі ГАУС.

Паводле слоў затрыманага, у аддзяленні міліцыі высветлілі, што газета “Товарищ”, заснавальнікам якой зьяўляецца Партыя камуністаў Беларусі, афіцыйна зарэгістраваная, таму ў дзеяннях Віктара Цяпіна няма складу правапарушэння. Міліцыянты папрасілі прабачэння і адпусцілі актывіста. Пратакол аб затрыманні не складалі, а выдалі даведку для прад’яўлення на працы, што з 7.15 да 9.00 ён знаходзіўся ў міліцыі.

Нагадаем, гэта ўжо другое затрыманне грамадскага актывіста за апошні час. 19 сьнежня 2006 года падчас выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы спадар Цяпін быў затрымалі супрацоўнікамі міліцыі, калі выходзіў з будынку завода пасля працы. У сумцы, якую ён меў пры сабе, знаходзіліся 200 асобнікаў незарэгістраванага выдання “Белорусский вестник”. Як патлумачыў грамадскі актывіст, ён перад працоўнай зменай здаў сумку ў камеру захоўвання перад прахадной, а пасля працы збіраўся раздаць газеты працоўным. Тады на В.Цяпіна быў складзены адміністратыўны пратакол. 18 студзеня адміністратыўная камісія Баранавіцкага гарвыканкама аштрафавала В. Цяпіна на 2 базавыя велічыні на падставе артыкула 172 КаАП (“распаўсюд друкаваных выданняў без выходных дадзеных, змест якіх накіраваны на прычыненне ўрону дзяржаўнаму і грамадскаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзян...”).

БАЖ адзначае, што склад правапарушэння прадугледжвае менавіта распаўсюд выданняў, у дадзеным выпадку ёсць толькі факт іх перавозкі. Таксама для прыцягнення да адказнасці паводле артыкула 172 КаАП неабходна, каб усе пералічаныя ў ім парушэнні мелі месца, таму Віктар Цяпін зьвярнуўся са скаргай у Баранавіцкі гарадскі суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства