Незалежныя кандыдаты ўдэпутаты мясцовых саветаў дамагліся завядзеньня крымінальнай справы супраць паклёпнікаў аб абароне гонару і годнасьці
https://spring96.org/be/news/5947
2007
2007-02-06T10:00:00+0200
2007-02-06T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У 12-тысячным рабочым пасёлку Барань пад Воршаю ў часе апошняй выбарчай кампаніі ў мясцовыя саветы розных узроўняў балатаваліся чатыры незалежныя кандыдаты. Напярэдадні галасаваньня невядомыя распаўсюдзілі ўлёткі пра іх з непраўдзівай і абразьлівай інфармацыяй. Мясцовая міліцыя амаль месяц адмаўлялася прыняць калектыўную заяву “чацьвёркі” пра абарону гонару і годнасьці. Аднак цяпер стала вядома, што супраць паклёпнікаў заведзена крымінальная справа.