viasna on patreon

У судзе Фрунзенскага раёну прызначана дата судовага паседжаньня па зыску сябры Сойму Партыі БНФ Валянціны Сьвяцкай да генерала Юрыя Сівакова

2007 2007-02-06T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 лютага сябра Сойму Партыі БНФ Валянціна Сьвяцкая атрымала позву з суду Фрунзенскага раёну.

Нагадаем, што 5 верасьня 2006 году Валянціна Сьвяцкая накіравала поштай заяву ў пракуратуру Рэспублікі Беларусь, а таксама пазоў аб абароне гонару й годнасьці ў Фрунзенскі раённы суд Менску на генэрала Юр’я Сівакова й кіраваную ім Беларускую асацыяцыю вэтэранаў спэцпадразьдзяленьняў войскаў МУС “Гонар”. Спадарыня Сьвяцкая заявіла, што артыкул Юр’я Сівакова “Пра гонар”, апублікаваны ў чацьвёртым нумары часопісу “Спэцназ”, абражае яе гонар і годнасьць. Спадарыня Сьвяцкая патрабуе 60 мільёнаў рублёў — як кампэнсацыю маральных стратаў.

У згаданым артыкуле генэрал Сівакоў амаль на старонку друкуе вытрымкі з кодэксу нямецкага афіцэра, напісанага Адольфам Гітлерам. Генэрал Сівакоў лічыць гэты матэрыял цікавым для многіх. Маўляў, “пры ўсёй адыёзнасьці гэтай асобы, над многімі пастулятамі, якія ён дэкляруе, ёсьць сэнс задумацца”.

Суд адбудзецца 21 лютага а 9:30 у судзе Фрунзенскага раёну, паведаміла прэс-служба Партыі БНФ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства