На Алеся Кіркевіча заведзена адміністратыўная справа
https://spring96.org/be/news/59267
2012
2012-11-22T17:09:57+0300
2012-11-22T17:09:57+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/supracounik_milicyji.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
22 лістапада ў Ленінскім РАУСе Гародні грамадскі актывіст Алесь Кіркевіч быў апытаны на прадмет яго ўдзелу ў традыцыйным Дні памяці паўстанцаў 1863 году, які 27 кастрычніка прайшоў у Свіслацкім раёне.
Кіркевічу паведамілі, што ў дачыненні да яго ідзе адміністратыўны працэс і задалі некаторыя пытанні, якія былі аформлены ў выглядзе пратаколу апытання. Алесь Кіркевіч па сутнасці справы адказаў, што ён сапраўды быў у Свіслачы на гэтым мерапрыемстве, і адмовіўся адказваць на шэраг іншых пытанняў. Пратаколу пра адміністратыўнае правапарушэнне яму не давалі.
Бліжэйшым часам стане вядома, будзе гэта адміністратыўная справа скіравана ў Свіслацкі раённы суд ці органы міліцыі самі вынесуць пастанову.