Вітольду Ашурку - 3 сутак арышту
https://spring96.org/be/news/58792
2012
2012-11-01T11:43:19+0300
2012-11-01T11:43:19+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/akcyja-u-svislaczy.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пасля абвешчання прысуду суддзём Аляксандрам Шыліным, Вітольда Ашурку зноў забралі ў пастарунак. Раней ён адбыў ужо пад арыштам двое сутак і чатыры гадзіны. На волю Ашурак выйдзе заўтра - 2 лістапада з раніцы.Актывіст з дапамогай грамадскіх правабаронцаў збіраецца абскарджваць прысуд Свіслацкага раённага суду.
Разам з Вітольдам Ашуркам былі затрыманыя Станіслава Гусакова з Віцебску і Алесь Крот з Мінску — іх засудзілі да 3 сутак арышту.
Чацвёртаму затрыманаму Віталю Лопасаву далі штраф - 3 млн. рублёў.
Усіх звінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі і выкарыстанні незарэгістраванай сімболікі.