viasna on patreon

У брэсцкіх анархістаў адбыліся ператрусы

2012 2012-09-07T10:03:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Прайшлі ператрусы ў кватэрах брэсцкіх анархістаў, у выніку чаго былі канфіскаваны кампутары і асабістыя рэчы маладых людзей. Акрамя таго, усім былі ўручаны позвы на размову ў КДБ. Пра гэта паведаміў грамадскі актывіст Аляксей Казлянка, да якога дамоў прыходзілі пад час яго адсутнасці.

- Прычына была такая, што 8 лютага 2012 года на Янкі Купалы, 16/1 у сметніцы знайшлі муляж узрыўчатай прылады. Гэтая справа дасюль вядзецца. І цяпер да чатырох хлопцаў прыйшлі супрацоўнікі КДБ з ператрусам. Ва ўсіх канфіскавалі сістэмныя блокі і флэшкі.

Частка з актывістаў мусіць з’явіцца ў КДБ па позвах у пятніцу, іншая на наступным тыдні. Адзін з супрацоўнікаў зрабіў намёк маці аднаго з анархістаў, каб тая паспрыяла “змяненню светапогляду сына”, - паведаміў Аляксей.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства