viasna on patreon

Віншуем Тамару Шчапёткіну з днём народзінаў!

2012 2012-08-22T23:42:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kvetki_buket.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы "Вясны" віншуюць са знамянальнай датай сваю калегу з Бярозы Тамару Шчапёткіну, якая шмат гадоў вядзе няспынную працу на карысць будучыні нашай краіны! 

Шаноўная Тамара, дарагі наш чалавек! Вы мэтанакіраваная, адданая, сумленная, шчырая, ідэйная, энергічная і мужная жанчына, працаваць разам з якой адно задавальненне. Жадаем вам моцнага здароўя, пазітыўнага настрою, сямейнага дабрабыту, радасці, упэўненасці і заставацца такой, якой мы вас ведаем, на доўгія гады. 

Сярод пустак-балот
Альбо нават праз брод
Ты, калега наш, крочыш удала.
Сілы хай дастае
На жаданні твае,
На здзяйсненні каб грошай хапала.
На шляху праз гады
Хай шанцуе заўжды.
Поспех плынню бруіць веснавою,
Ты кранай, варушы
Свае струны душы -
Хай пачуцце гучыць маладое!

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства